За мінулы тыдзень Беларусь на падставе бязвізу наведала амаль 5,5 тыс. жыхароў краін Еўропы

2 лістапада, Позірк. З 26 кастрычніка па 2 лістапада ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 5.485 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў (тыднем раней — 5.597), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
За мінулы тыдзень у краіну прыбыў 2.771 грамадзянін Літвы (тыднем раней — 2.615), 1.214 грамадзян і неграмадзян Латвіі (1.285), 858 грамадзян Польшчы (863), 642 грамадзяніны іншых еўрапейскіх дзяржаў са спіса пашыранага бязвізу (835).
З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь у бязвізавым парадку наведала 1.470.005 жыхароў еўрапейскіх краін. З Латвіі прыбыло 464.288 замежнікаў, з Літвы — 741.178, з Польшчы — 167.044. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з сярэдзіны лета 2024 года ў Беларусь уехала 97.495 чалавек.
Для жыхароў Літвы і Латвіі бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года, Польшчы — з 1 ліпеня таго ж года, яшчэ 35 краін Еўропы — з 19 ліпеня 2024-га.
9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.
Пашыраны бязвізавы рэжым датычыцца жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.
Большасць гэтых краін улады лічаць “недружалюбнымі” за тое, што яны ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.
У кастрычніку ў Беларусь прыбыло амаль 4 тыс. грамадзян Украіны — даныя Дзяржпагранкамітэта

- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2026 года адмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі перавысіла 3,9 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваРасійская касмічная сувязь "Рассвет" можа запрацаваць у Беларусі пасля павелічэння групоўкі спадарожнікаў — МінсувязіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


