За тыдзень паступіла больш за 2,2 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў — МУС

2 лістапада, Позірк. За мінулыя суткі, 1 лістапада 2026 года, у міліцыю паступіла каля ста паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Ведамства традыцыйна заявіла, што “дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян пераважная большасць злачынстваў прадухіленая”. За дзень “зарэгістравана тры злачынствы, здзейсненыя з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”.
Праведзены “Позіркам” аналіз штодзённых зводак МУС паказаў, што з 26 кастрычніка па 1 лістапада ў міліцыю паступіла больш за 2,2 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў; затрымана 12 кур’ераў, у трох з іх вынята агулам больш за 80 тыс. рублёў.
З 29 верасня па 4 кастрычніка ў міліцыю паступіла больш за 1,8 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў, з 5 па 11 кастрычніка — звыш 2 тыс., з 12 па 18 кастрычніка — больш за 1,9 тыс., з 19 па 25 кастрычніка — больш за 2 тыс.
22 кастрычніка Генеральная пракуратура паведаміла, што ад пачатку 2026 года ў краіне было зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян.
Паводле даных Следчага камітэта, у 2025 годзе кожнае трэцяе злачынства ў Беларусі было здзейснена з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, за дзевяць месяцаў 2026-га доля такіх злачынстваў склала 35%.
- Грамадства, ПалітыкаРух "За Свабоду" ніколі не здраджваў ідэі еўрапейскай Беларусі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаГубарэвіч на 20-годдзе Руху "За Свабоду": Мы ўсе вернемся ў Беларусь, але краіна будзе новай — трэба быць падрыхтаванымі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМалдова пакуль не плануе ўводзіць візы для беларусаў — офіс Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйная служба Грузіі затрымала 59 замежнікаў, што нелегальна знаходзіліся ў краіне, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–27 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека
- Грамадства, Палітыка



