Мінск 11:01

Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку 2026 года

Ілюстрацыя: pixabay.com

2 лістапада, Позірк. На 2,72% знізіўся ў Беларусі афіцыйны курс долара ў кастрычніку 2026 года. Гэта другі пасля Расіі (-4,58%) паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

За 10 месяцаў 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 1,50% (з 2,9027 да 2,9462 рубля). Гэта сёмы паказчык пасля Украіны — 7,411% (з 42,3878 да 45,5293 грыўны), Малдовы — 7,408% (з 16,7925 да 18,0365 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 5,17% (з 0,8511 да 0,8951 еўра) і Расіі — 2,98% (з 78,2267 да 80,5573 рубля).

Агулам на тэрыторыі былога СССР у кастрычніку 2026 года долар падаражэў на 0,30%, з пачатку года — на 1,04%. У кастрычніку 2025-га ён патаннеў на 0,06%, з пачатку года — на 6,70%.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: