Мінск 12:48

Пяць чалавек шпіталізавана пасля начнога ДТЗ у Магілёўскім раёне

Відэа: МНС / стоп-кадр: "Позірк"

1 лістапада, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам легкавога аўтамабіля ў Магілёўскім раёне паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Інфармацыя аб ДТЗ паступіла ў ведамства мінулай ноччу — у 01:37. Адзначаецца, што каля вёскі Навасёлкі кіроўца не справіўся з кіраваннем, пасля чаго аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся.

“Работнікамі МНС выратаваны (дэблакаваны) кіроўца, які шпіталізаваны. У выніку ДТЗ з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя чатыры пасажыры”, — гаворыцца ў паведамленні.

У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

Падзяліцца: