Лукашэнка — Эрдагану: Супрацоўніцтва Мінска і Анкары ўмацуецца рэалізацыяй новых ініцыятыў
29 кастрычніка, Позірк. Мінск надае “важнае значэнне” стасункам з Анкарой, якія “традыцыйна грунтуюцца на дружбе паміж народамі і імкненні дзвюх краін да глабальнага міру і стабільнасці”. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі, накіраваным прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану з Днём Рэспублікі.
“Упэўнены, беларуска-турэцкае супрацоўніцтва будзе і надалей умацоўвацца праз рэалізацыю новых ініцыятыў на эканамічным, гуманітарным і іншых напрамках у інтарэсах абедзвюх краін і рэгіёна ў цэлым“, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Лукашэнка выказаў перакананасць, што гэтаму будзе спрыяць працяг “асабістага дыялогу“.
Працавітасць, нацыянальнае адзінства і знешнепалітычную самастойнасць Лукашэнка, які знаходзіцца пад шчыльным кантролем Масквы, назваў “трывалым падмуркам росквіту” Турцыі.
У леташнім падобным віншаванні беларускі палітык выказваў упэўненасць у “далейшай пазітыўнай дынаміцы двухбаковых кантактаў”.
“Мінск і Анкара — надзейныя партнёры, якія маюць шматгранныя і плённыя сувязі ў розных сферах — ад гандлю і інвестыцый да культурнага і гуманітарнага абменаў”, — заявіў Лукашэнка, падкрэсліўшы зацікаўленасць у “паглыбленні і інтэнсіфікацыі адносін на карысць народаў” дзвюх краін.
26 лютага 2024-га Лукашэнка, віншуючы Эрдагана з 70-годдзем, выказаў надзею на “хуткую сустрэчу, якая, безумоўна, адкрые новую старонку ў стасунках Мінска і Анкары”.
4 ліпеня таго ж года палітыкі правялі перамовы на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане.
30 студзеня 2025-га Эрдаган павіншаваў Лукашэнку з падаўжэннем паўнамоцтваў з дапамогай працэдуры, якую ўлады ў Мінску называюць прэзідэнцкімі выбарамі.
Кіраўнік турэцкай дзяржавы наведваў Мінск 11 лістапада 2016 года, праз чатыры месяцы пасля спробы ваеннага перавароту ў яго краіне.
Беларускія дзяржСМІ тады пісалі, што бакі “вялікую колькасць часу надалі асабістым стасункам, падчас якіх дэталёва ў даверным і адкрытым ключы абмяркоўваліся самыя розныя тэмы, пачынаючы ад парадку дня міждзяржаўнага супрацоўніцтва да сусветных і рэгіянальных праблем“.
Лукашэнка назваў Турцыю “прыярытэтным партнёрам“ і заявіў аб нацэленасці Менска на “прадуктыўнае ўзаемадзеянне ва ўсіх кірунках”.
Турцыя — член Паўночнаатлантычнага альянсу (НАТО). Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), у якую ўваходзіць Беларусь, дэ-факта лічыць НАТО праціўнікам.

- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры кварталы звольнена на 5,3% работнікаў больш, чым прынята на працу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля за год павялічыўся на 5,6%, другасным — на 13,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка"Белавія" губляе "велізарныя сумы" праз удары ўкраінскіх БПЛА па аб'ектах у РФ — прадстаўніца кампанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства

