Мінск 14:21

Долар, расійскі рубель і юань падаражэлі перад выходнымі

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

2 кастрычніка, Позірк. Амерыканская, расійская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 кастрычніка 2026 года.

Курс долара вырас да 3,0073 рубля (+0,07%; +0,0022), юаня — да 4,5082 за 10 (+0,1%; +0,0047), расійскага рубля — да 3,6125 за 100 (+0,01%; +0,0004).

Еўра патаннеў да 3,3809 (-0,42%; -0,0142).

На гэтым працоўным тыдні (28 верасня — 2 кастрычніка) курс долара знізіўся на 0,67% (з 3,0276 да 3,0073 рубля), юаня — на 0,14% (з 4,5145 да 4,5082 за 10), еўра — на 1,75% (з 3,441 да 3,3809); расійскі рубель падаражэў на 0,59% (з 3,5914 да 3,6125 за 100).

На 4,33% (з 2,9027 да 3,0285 рубля) вырас афіцыйны курс долара ў Беларусі за дзевяць месяцаў 2026 года. Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў. Па выніках студзеня — жніўня Беларусь была трэцяй.

На першых пазіцыях Расія, дзе долар падаражэў на 7,93% (з 78,2267 да 84,4283 рубля), Украіна — 5,84% (з 42,3878 да 44,8624 грыўны) і Малдова — 5,75% (з 16,7925 да 17,7575 лея).

Менш вырасла каціроўка долара ва ўваходзячых у еўразону Латвіі, Літве, Эстоніі — на 3,48% (з 0,8511 да 0,8624 еўра), а таксама ў Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,4483 сома).

У верасні долар у Беларусі патаннеў на 0,37% — чацвёртае месца пасля Казахстана (-5,47%), Расіі (-1,37%) і Арменіі (-0,45%).

Падзяліцца: