У Мінск прыбыла новы часовы павераны ў справах Францыі ў Беларусі Ліз Тальбо-Барэ

1 кастрычніка, Позірк. Пра прыбыццё ў Мінск новай часовай паверанай у справах Францыі ў Беларусі Ліз Тальбо-Барэ паведаміла 1 кастрычніка французская амбасада.
Дыпламат ўжо працавала ў Беларусі: у 2011–2014 гадах была дарадцай па пытаннях супрацоўніцтва і культурнай дзейнасці, а таксама намеснікам амбасадара.
“Я радая вярнуцца ў Беларусь праз 12 гадоў, але ўжо ў якасці кіраўніка французскай місіі ў Беларусі, — сказала Тальбо-Барэ ў кароткім звароце на рускай мове. — Беларусь жыве ў маёй душы, і я радая тут зноў сустрэцца з сябрамі і партнёрамі. Я з нецярпеннем чакаю сустрэчы з вамі. Я ўпэўненая, што ўсе разам мы можам развіваць стасункі паміж Францыяй і Беларуссю, развіваць наша супрацоўніцтва і сяброўства паміж беларускім і французскім народамі”.
Дыпламат завяршыла прамову на беларускай мове: “Да новых сустрэч, дарагія сябры, дзякуй”.

Тальбо-Барэ працавала ў структурах МЗС Францыі: у дырэктараце еўрапейскага супрацоўніцтва (2003–2004), Цэнтры аналізу, прагназавання і стратэгіі (2004–2007), кіраўніком аператыўнага падраздзялення генеральнага дырэктарата па глабалізацыі (2014–2017), кіраўніком праекта па супрацоўніцтве і развіцці пры кіраўніку дырэктарата Азіі і Акіяніі (2017–2020).
За мяжой, акрамя Беларусі, яна займала пасады палітычнага дарадцы амбасады Францыі ў Канадзе (2007–2011), генеральнага консула ў Пандышэры (Індыя) (2020–2024), дарадцы па пытаннях супрацоўніцтва і культурнай дзейнасці ў амбасадзе ў Тайландзе (2024–2026).
Краіны Заходняй Еўропы, у тым ліку Францыя, не прызначаюць амбасадараў у Мінск пры цяперашнім узроўні палітычнага ўзаемадзеяння і непрызнанні легітымнасці беларускіх уладаў.
Папярэднікам Тальбо-Барэ быў Людовік Руае, які, паводле яго слоў, пакінуў Беларусь “з глыбокім пачуццём незавершанасці”.
У жніўні закрылася французская медыятэка, якая функцыянавала 30 гадоў у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна. У паведамленні пра гэта амбасада дала зразумець, што медыятэка закрываецца з палітычных прычын: “Нашы думкі цяпер з аматарамі кніг на мове Мальера, якія ў Беларусі карысталіся ўнікальнай калекцыяй у рамках праекта, які, у рэшце рэшт, быў даволі звычайным, але тым не менш выклікаў дастаткова страху, каб яго завяршыць”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка

