ДТЗ у Жабінкаўскім раёне — два чалавекі загінулі, трое пацярпелі

27 верасня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Жабінкаўскім раёне (Брэсцкая вобласць) паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.
ДТЗ здарылася 27 верасня каля 17:20 на 39-м км аўтадарогі М-1 Брэст — Мінск — мяжа РФ. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля “Мэрсэдэс” “здзейсніў сутыкненне з “Фольксвагенам”, які спыніўся перад нерэгуляваным пешаходным пераходам для пропуску пешахода”, адзначае ведамства.
Звяртаецца ўвага, што на гэтым участку дарогі “ўсталяваная камера фіксацыі хуткасці на 70 км/г”.
МУС паведамляе, што ў выніку ДТЗ кіроўца “Фальксвагена” і дзяўчына-пасажыр “Мерседэса” загінулі. Кіроўца і два пасажыры “Мерседэса” дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову.
Асобы загінулых і пацярпелых высвятляюцца, гаворыцца ў паведамленні.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група.
У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка

