Рыжанкоў абмеркаваў з кіраўніком МЗС Непала прыцягненне з гэтай краіны ў Беларусь працоўных мігрантаў

27 верасня, Позірк. Аб сустрэчы міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова з калегам з Непала Шышырам Ханалам паведамляе Беларускае знешнепалітычнае ведамства.
Сустрэча прайшла на палях 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
Падчас перамоваў, як заяўляецца, бакі “надалі асаблівую ўвагу стварэнню дзейснага механізму арганізаванага прыцягнення грамадзян Непала для працаўладкавання ў Беларусі, які прадугледжвае абарону іх працоўных і сацыяльных правоў, а таксама забеспячэнне бяспекі”.
“Суразмоўцы дасягнулі дамоўленасці аб правядзенні міжведамасных кансультацый па гэтым пытанні пры каардынацыі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін”, — адзначае МЗС.
Таксама міністры “пагадзіліся з неабходнасцю пошуку новых пунктаў росту гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з улікам узаемадапаўняльнасці тавараў, якія вырабляюцца ў дзвюх краінах”, гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, бакі “дамовіліся актывізаваць узаемадзеянне ў турыстычнай сферы”.
Паведамляецца аб падпісанні міжурадавага пагаднення аб “адмене візавых патрабаванняў для ўладальнікаў дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў”.
МЗС таксама паведаміла аб сустрэчы Рыжанкова са старшынёй 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, міністрам замежных спраў Бангладэш Халілурам Рахманам.
Сярод іншага, як адзначаецца, суразмоўцы “абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне, адзначыўшы безальтэрнатыўнасць урэгулявання канфлікту ва Украіне шляхам дыялогу”.
У рэлізе таксама гаворыцца, што Рыжанкоў у Нью-Ёрку “правёў кароткія гутаркі з міністрамі замежных спраў Алжыра і Індыі”, на якіх абмяркоўваліся “ход рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых па выніках візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях”.
Беларуская эканоміка ў апошнія гады адчувае востры дэфіцыт рабочых рук. Гэта звязана прынамсі з дзвюма прычынамі — масавым ад’ездам грамадзян з краіны пасля падзей 2020 года і дэмаграфічным крызісам.
У спробах выправіць сітуацыю ўлады дамаўляюцца аб прыцягненні ў Беларусь працоўных мігрантаў. Адкрыта адпаведныя намаганні робяцца ў дачыненні да грамадзян Пакістана і Узбекістана, аднак працоўная міграцыя з гэтых дзяржаў масавай не стала.
Колькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

