Мінск 15:29

У цэнтры Мінска здарыўся парыў трубаправода, абмежавана водазабеспячэнне ў 14 дамах

Відэа: тэлеграм-канал РУП "Мінскэнерга" / стоп-кадр: "Позірк"

27 верасня, Позірк. Аб лакалізацыі парыву трубаправода ў раёне вул. Жукоўскага (цэнтр Мінска) паведамляе прадпрыемства “Мінскэнерга”.

Адзначаецца, што парыў адбыўся 27 верасня, ён суправаджаўся “моцным выкідам вады”.

“Да месца здарэння неадкладна былі накіраваныя чатыры аварыйныя брыгады філіяла “Мінскія цеплавыя сеткі” РУП “Мінскэнерга”, — гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што “да 13:05 выкід вады быў спынены — пашкоджанне лакалізаванае”.

“На бягучы момант персанал выконвае адпампоўку вады і праводзіць абследаванне для дакладнага вызначэння месца пашкоджання”, — паведамілі на прадпрыемстве.

На перыяд правядзення аварыйна‑аднаўленчых мерапрыемстваў часова абмежавана гарачае водазабеспячэнне ў 14 дамах: па вул. Жукоўскага — у дамах 2, 4, 6, 8; па вул. Магілёўская — 4, 6, 8, 12, 12а, 16, 18, 20, 24; па вул. Варанянскага — 11.

Прычыны здарэння высвятляюцца.

Падзяліцца: