Мінск 19:27

У Беларусі за суткі ў ДТЗ загінула чатыры чалавекі, траўмавана дзевяць, у тым ліку двое дзяцей

Архіўнае відэа: прэс-служба МУС / стоп-кадр: "Позірк"

26 верасня, Позірк. За дзяжурныя суткі ў Беларусі зарэгістравана 11 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінула чатыры чалавекі, траўмавана дзевяць, у тым ліку двое дзяцей, паведаміла 26 верасня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле інфармацыі, увечары 25 верасня здарылася два смяротныя наезды на пешаходаў.

У адным выпадку 63-гадовы жыхар Давыд-Гарадка (Брэсцкая вобласць) загінуў пад коламі грузавіка “Мэрседэс”. Адзначаецца, што мужчына каціў электраровар з правага краю праезнай часткі па ходзе руху транспарту, хоць з левага боку была пешаходная сцяжынка. Заяўлена, што двухколавы транспарт быў з катафотамі, але сам пешаход не меў святлоадбівальных элементаў.

Другі выпадак — у Мінскім раёне. Кіроўца красовера “Рэно” збіў 38-гадовага мужчыну, які пераходзіў дарогу ў неналежным месцы. Флікера на ім не было.

Яшчэ адна аварыя са смяротным вынікам здарылася ў Петрыкаве (Гомельская вобласць) 26 верасня каля 9:30. Кіроўца грузавіка МАЗ, рухаючыся назад, наехаў на свайго 62-гадовага напарніка.

Падзяліцца: