Мінск 10:43

З пачатку года ад агню ў Беларусі загінула амаль 400 чалавек

27 верасня, Позірк. Тры чалавекі загінулі ад агню ў Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 26 верасня па 6:00 27-га), паведамляе ў аператыўнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Смерць дваіх чалавек зафіксавана ў Ваўкавыскім раёне (Гродзенская вобласць), аднаго — у Рагачоўскім (Гомельская).

Паводле звестак МНС, з пачатку года ў Беларусі здарыліся 5.143 пажары — на 6,7% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (4.818). Загінулі 394 чалавекі (368; +7,1%).

Падзяліцца: