Мінск 13:21

Пяць аўтамабіляў гарэлі ноччу на паркінгу ў Мінску, МНС ліквідавала пажар

Відэа: МНС / стоп-кадр: "Позірк"

27 верасня, Позірк. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла аб ліквідацыі пажару на паркінгу ў жылым доме па вуліцы Магнітнай у Мінску.

Пажар здарыўся ў ноч на 27 верасня. “На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС адбывалася гарэнне пяці легкавых аўтамабіляў у паркінгу жылога дома”, — гаворыцца ў паведамленні.

Прычыны ўзгарання высвятляюцца.

На месцы працавала шэсць адзінак тэхнікі МНС.

Гл. таксама:

З пачатку года ад агню ў Беларусі загінула амаль 400 чалавек

Падзяліцца: