“Масавыя беспарадкі могуць узнікнуць на роўным месцы” — Кубракоў праінструктаваў міліцыю перад Днём Мінска

11 верасня, Позірк. “Масавыя беспарадкі могуць узнікнуць на роўным месцы”, таму “важна ачаг, які толькі зараджаецца, пагасіць у самым пачатку, каб ён не перарос у канфлікт”, заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў 11 верасня падчас інструктажу супрацоўнікаў ведамства перад Днём Мінска. Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС.
“Абавязкова наяўнасць турнікетаў, — адзначыў Кубракоў, маючы на ўвазе арганізацыю святочных мерапрыемстваў. — Аднак усе дзеянні і ўказанні павінны быць зразумелыя. Асобна звяртаю ўвагу на ветлівае стаўленне да жыхароў і гасцей сталіцы. Пры гэтым з правакатарамі ў палеміку не ўступаць. Ёсць закон, і яго павінны выконваць”.
Паводле слоў міністра, сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі МУС у Дзень Мінска “пяройдзе на ўзмоцнены рэжым працы”.
“Аператарам Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі для дэталёвага кантролю варта разбіць тэрыторыю на квадраты і адсочваць паводзіны людзей, — дадаў кіраўнік МУС. — Асаблівая ўвага — групам грамадзян. Інфармацыя аб парушальніках грамадскага парадку павінна перадавацца аператыўна”.
У паведамленні таксама ўказваецца, што ў горадзе створаны аператыўна-сітуацыйны штаб. Дзяжурства будуць несці медработнікі, а таксама ратавальнікі, у тым ліку і на вадзе.
У месцах масавых мерапрыемстваў будуць арганізаваныя кантрольна-прапускныя пункты. Для хуткага праходу маламабільных грамадзян, пажылых людзей і сем’яў з дзецьмі прадугледжаныя палаткі з аранжавым тэнтам.
Паводле слоў Кубракова, “неабходна прадугледзець буферныя зоны перад КПП, каб кантраляваць людзей і абстаноўку яшчэ да надгляду”. “Там не павінна быць ніякіх старонніх прадметаў, уключаючы пакінутыя самакаты і ровары“, — дадаў ён.
Кіраўнік ведамства даручыў “дакладна прапрацаваць арганізацыю размеркавання патокаў як транспарту, так і людзей”.
Адначасова, адзначыў ён, у той ці іншай лакацыі “можа знаходзіцца 60–80 тыс.чалавек”.
Дзень Мінска ў 2026 годзе адзначаецца 12 верасня.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ жніўні 2026 года найбольш падаражэлі маторная аліва, авіяквіткі і кветкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства10 верасня ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня, які трымаўся 94 гады (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



