Долар, еўра і юань падаражэлі на таргах 8 верасня

8 верасня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 8 верасня 2026 года.
Курс долара вырас да 3,072 рубля (+0,18%; +0,0055 рубля), еўра — да 3,5685 (+0,18%; +0,0065), юаня — да 4,6048 рубля за 10 (+0,32%; +0,0145).
Расійскі рубель патаннеў да 3,5698 за 100 (-0,04%; -0,0016).
На мінулым працоўным тыдні (31 жніўня — 4 верасня) курс долара вырас на 1,17% (з 3,0396 да 3,0753 рубля), юаня — на 1,58% (з 4,5321 да 4,6038 за 10), еўра — на 1,41% (з 3,5305 да 3,5803), расійскага рубля — на 0,11% (з 3,5623 да 3,5661 за 100).
У студзені — ліпені 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на на 0,37% (з 2,9027 да 2,9133 рубля). Як паказаў праведзены “Позіркам” аналіз, гэта сёмае месца пасля Украіны — 5,44% (з 42,3878 да 44,6916 грыўні), Малдовы — на 4,38% (з 16,7925 да 17,5280 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 2,30% (з 0,8511 да 0,8707 еўра) і Расіі — 2,08% (з 78,2267 да 79,8573 рубля).
Менш, чым у Беларусі, долар падаражэў у Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома) і Таджыкістане — на 0,01% (з 9,2513 да 9,2525 самані).
Кошт амерыканскай валюты знізіўся ва Узбекістане — на 0,16% (з 12.025,33 да 12.006,39 сума), Грузіі — на 2,54% (з 2,6951 да 2,6266 лары), Арменіі — на 3,98% (з 381,36 да 366,20 драма) і Казахстане — на 5,56% (з 502,57 да 474,63 тэнге).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі выправаджаная чарговая група замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


