Чарговая праверка сістэмы апавяшчэння пройдзе ў Брэсцкай вобласці

8 верасня, Позірк. Пра правядзенне 8 верасня чарговай “планавай тэхнічнай праверкі” сістэмы апавяшчэння насельніцтва ў Брэсцкай вобласці паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Тэставанне сістэмы запланаванае на перыяд з 12:00 да 13:00. “Падчас праверкі будуць уключацца электрасірэны, пройдзе перахоп УКХ-FM вяшчання на тэрыторыі вобласці. Просім грамадзян захоўваць спакой, ніякіх дзеянняў не патрабуецца”, — традыцыйна адзначыла ведамства.
Брэсцкая вобласць, якая мяжуе з Украінай і Польшчай, па-ранейшаму з’яўляецца лідарам у колькасці праверак сістэмы апавяшчэння ў 2026 годзе. Раней трывожны сігнал выпрабоўвалі 13 і 27 студзеня, 10 і 24 лютага, 10 і 24 сакавіка, 14 і 28 красавіка, 12 і 26 траўня, 9 чэрвеня, 14 і 28 ліпеня, а таксама 11 і 25 жніўня.
У Гомельскай вобласці, якая мяжуе з Расіяй і Украінай, праверкі праводзяцца штомесяц — 22 студзеня, 26 лютага, 19 сакавіка, 16 красавіка, 28 траўня, 18 чэрвеня, 16 ліпеня, 20 жніўня.
У астатніх рэгіёнах сістэма выпрабоўваецца значна радзей. 26 сакавіка была праведзена агульнарэспубліканская праверка.
У Беларусі фіксуюцца выпадкі залёту і падзення дронаў, аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывуецца сістэма апавяшчэння, няма.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі працягвае расці колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках сямі месяцаў Беларусь была лідарам у ЕАЭС па вытворчасці сельгаспрадукцыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі Беларусь была на другім месцы ў ЕАЭС па тэмпах росту рэальнай зарплатыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



