Мінск 22:25

Беларусь на шостым месцы па колькасці рэпатрыянтаў у Ізраіль за апошнія 12 месяцаў

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

7 верасня, Позірк. З 23 верасня 2025 года па 3 верасня 2026-га (прыкладна адпавядае 5786 году па яўрэйскім календары) у Ізраіль прыбыў 491 новы рэпатрыянт з Беларусі. Пра гэта паведаміў партал strana.co.il са спасылкай на звесткі Міністэрства аліі і інтэграцыі Ізраіля і яўрэйскага агенцтва “Сахнут”.

Гэта шосты паказчык пасля Расіі (5.685 чалавек), Францыі (4.364), ЗША (3.333), Вялікабрытаніі (975) і Украіны (797).

Услед за Беларуссю ідуць Канада (440), Аўстралія (247), Аргенціна (243), Грузія (241), ПАР, ФРГ (па 210), Бразілія (200).

Усяго за названы перыяд рэпатрыяцыю здзейсніла больш за 20.000 чалавек з каля 100 краін. Пры гэтым у сувязі з бягучым становішчам у сферы бяспекі колькасць рэпатрыянтаў скарачаецца: у 5.785 годзе іх было 21.244, у 5.784-м — 32.140.

Даных па краінах за названыя перыяды ў адкрытым доступе няма. Вядома толькі, што ў 2024 годзе па грыгарыянскім календары ў Ізраіль прыбыло 713 новых рэпатрыянтаў з Беларусі — пяты паказчык пасля Расіі (19.090), ЗША (2.864), Францыі (2.004) і Украіны (948).

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова дазваляў сабе антысеміцкія выказванні.

Падзяліцца: