Міліцыя затрымала п’янага кіроўцу ў Маладзечанскім раёне — для гэтага прыйшлося страляць па колах

7 верасня, Позірк. Аб затрыманні ў Маладзечанскім раёне (Мінская вобласць) нецвярозага кіроўцы паведаміла 7 верасня Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што кіроўца мікрааўтобуса “Фольксваген” не адрэагаваў на сігнал супрацоўнікаў МУС аб спыненні і працягнуў рух. Пасля гэтага пачаўся пераслед.
“Парушальнік не рэагаваў на неаднаразовыя патрабаванні інспектараў і спрабаваў уцячы. Міліцыянеры прынялі рашэнне аб выкарыстанні табельнай зброі. Пасля прыцэльных стрэлаў па колах мікрааўтобус спыніўся”, — гаворыцца ў паведамленні.
За стырном аўтамабіля знаходзіўся 39-гадовы мясцовы жыхар з “відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення”, паведамляе МУС. Медыцынскі агляд паказаў у яго 1,4 праміле алкаголю.
Заяўляецца, што мужчына будзе пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі на 5 гадоў і аштрафаваны на 200 базавых велічынь (9 тыс. рублёў).
Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Гл. таксама:
У Пінскім раёне п’яны ўгоншчык спрабаваў уцячы ад ДАІ, аўтамабіль спынялі са стральбой
У Маладзечанскім раёне міліцыя стральбой спыніла аўтамабіль з п’яным жыхаром Мінска за рулём
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 29 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства



