Мінск 09:51

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 17 раёнах Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

8 верасня, Позірк. Наведванне лясоў абмежаванае ў 17 са 118 раёнаў Беларусі, сведчыць абноўленая інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Абмежаванні азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры, збор ягад ды грыбоў.

У Гомельскай вобласці такі рэжым дзейнічае ў Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Жлобінскім, Кармянскім, Лоеўскім, Рагачоўскім, Хойніцкім і Чачэрскім раёнах (у 11 з 21); у Брэсцкай — у Брэсцкім, Іванаўскім, Маларыцкім і Пінскім (у 4 з 16); у Магілёўскай — у Касцюковіцкім і Хоцімскім (у 2 з 21).

У астатнім 101 раёне краіны лясы можна наведваць свабодна.

Падзяліцца: