Польшча да 9 снежня падаўжае абмежаванні на нізкавышынныя палёты ўздоўж мяжы з Беларуссю і Украінай

5 верасня, Позірк. Абмежаванні паветранага руху на вышыні да 3 км ва ўсходняй частцы Польшчы падаўжаюцца на перыяд з 10 верасня па 9 снежня 2026 года, вынікае з паведамлення Аператыўнага камандавання відаў Узброеных сіл гэтай краіны, на запыт якой прынятае адпаведнае рашэнне.
Упершыню абмежаванні на нізкавышынныя палёты ўздоўж мяжы з Беларуссю і Украінай Польшча ўвяла 10 верасня 2025 года — па 9 снежня 2025-га (да таго аналагічныя абмежаванні дзейнічалі на ўкраінскім кірунку). Пасля яны падаўжаліся на перыяды з 10 снежня 2025 года па 9 сакавіка 2026-га, з 10 сакавіка па 9 чэрвеня 2026-га, з 10 чэрвеня па 9 верасня.
Ваеннае ведамства падкрэсліла, што чарговыя абмежаванні, як і раней, “не распаўсюджваюцца на пасажырскія самалёты, якія выконваюць палёты на большай вышыні”.
“У начны час <…> дзейнічае поўная забарона на палёты, за выключэннем палётаў ваенных паветраных суднаў, а таксама ўзгодненых з Цэнтрам паветраных аперацый — Камандаваннем паветранага кампанента ўзлётаў і пасадак на аэрадроме Дэпултычэ-Крулеўске”, — гаворыцца ў паведамленні.
У дзённы час выключэнні распаўсюджваюцца на пілатаваныя паветраныя судны з пададзенымі планамі палётаў, спраўнымі транспондарамі і сталай радыёсувяззю з дыспетчарскай службай; вайсковую авіяцыю; спецыяльныя палёты па сігналах GARDA і ALPHA SCRAMBLE; паветраныя судны са спецыяльнымі статусамі HEAD, STATE, SAR, HOSP, MEDEVAC і FFR — дзяржаўныя і асабліва важныя рэйсы, пошукава-выратавальныя, медыцынскія, медыка-эвакуацыйныя і супрацьпажарныя палёты; грамадзянскія беспілотнікі — пры ўмове, што яны не ўваходзяць у зоны ідэнтыфікацыі СПА Беларусі і Украіны.
У верасні 2025 года Польшча прыняла рашэнне пра стварэнне беспалётнай зоны ў сувязі з уварваннем у польскую паветраную прастору расійскіх дронаў, а таксама з расійска-беларускімі вучэннямі “Захад-2025”.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства



