Амбасада Беларусі ў Фінляндыі будзе закрытая з 1 верасня

21 жніўня, Позірк. Амбасаду Беларусі ў Хельсінкі плануецца закрыць з 1 верасня 2026 года, вынікае з пастановы ўрада ад 20 жніўня № 424 “Аб закрыцці амбасады Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы”.
Дакумент апублікаваны 21 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Аб запланаваным закрыцці дыпмісіі стала вядома напярэдадні з запісу аб згаданым дакуменце ў Нацыянальным рэестры прававых актаў.
Дыпламатычныя стасункі паміж краінамі былі ўстаноўлены 26 лютага 1992 года. 1 кастрычніка 2010 года ў Мінску было адкрыта аддзяленне амбасады Фінляндыі ў Літве. Дыппрадстаўніцтва Беларусі ў Хельсінкі пачало функцыянаваць 5 снежня 2011-га.
З інфармацыі на сайце дыпмісіі вынікае, што яе мандат таксама распаўсюджваецца на Данію. З 2018 па 2024 год амбасадарам з’яўляўся Аляксей Самасуеў. Новы амбасадар прызначаны не быў.
3 ліпеня 2026 года на сайце дыпмісіі з’явілася паведамленне аб “часовым прыпыненні працы”. Падрабязнасці не прыводзіліся.
“Са жніўня <…> прапануем звяртацца па консульскіх пытаннях у іншыя замежныя ўстановы Беларусі, у прыватнасці, у генеральнае консульства <…> у г. Даўгаўпілсе або ў амбасаду ў г. Стакгольме”, — гаварылася ў рэлізе.
Цяпер на сайце ўстановы няма інфармацыі аб кантактных асобах.
Публікацыя інфармацыі аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж краінамі спынілася ў 2022 годзе, як і ўсёй краінавай статыстыкі знешняга гандлю Беларусі. Пры гэтым на сайце прыводзіцца гісторыя палітычнага ўзаемадзеяння Мінска з Хельсінкі да 2021 года, узгадваюцца ўзаемныя візіты на высокім узроўні.
Сайт амбасады адзначае, што “міждзяржаўныя стасункі Рэспублікі Беларусь і Фінляндскай Рэспублікі выбудоўваюцца на ўзаемна паважлівай і ўзаемавыгаднай аснове, якая характарызуецца адсутнасцю якіх-небудзь праблем і супярэчнасцей” (цытата прыведзеная ў арыгінале).
Фінляндыя, з’яўляючыся членам Еўрапейскага саюза, не прызнае Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. ЕС увёў у дачыненні да прадстаўнікоў ягонага рэжыму санкцыі.
Афіцыйны Хельсінкі паслядоўна падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы. Фінляндыя — адна з краін, якія вырашылі зрабіць унёсак у Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітвязням.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку жніўня Латвія зафіксавала больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку года — больш за 10 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–20 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



