Мінск 15:18

МУС прадухіліла вываз з Беларусі 19 тон каляровага металу

16 жніўня, Позірк. Аб прадухіленні вывазу з Беларусі буйной партыі каляровага металу паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.

Адзначаецца, што супрацоўнікі ведамства спынілі ў Мінскай вобласці грузавік, якім “кіраваў 39-гадовы жыхар суседняй краіны”.

“Падчас агляду транспартнага сродку міліцыянеры выявілі каля 19 т лому каляровага металу на агульную суму амаль 30 тыс. рублёў. Дакументаў на груз у кіроўцы не аказалася. Ён прызнаўся, што з мінулага года скупляў каляровы метал на тэрыторыі Беларусі для наступнай здачы ў пункт прыёму ў сябе на радзіме”, — гаворыцца ў паведамленні.

У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вывазу з Беларусі лому і адходаў чорных і каляровых металаў.

Паведамляецца, што яму пагражае “буйны штраф і канфіскацыя прадмета правапарушэння”.

Грамадзянства парушальніка не называецца. Фармулёўку аб “суседняй краіне” беларускія сілавыя ведамствы выкарыстоўваюць рэгулярна, каб не ўказваць на прыналежнасць фігурантаў правапарушэнняў да Расіі.

Гл. таксама:

МУС паведаміла аб прадухіленні вывазу ў РФ партыі металу — грузавік спынялі з удзелам АМАПу

Прадухілены вываз у Расію чарговай партыі каляровых металаў

МУС спыніла спробу вывазу ў Расію буйной партыі каляровых металаў

Падзяліцца: