Мінск 11:23

Тры адзінкі сельгастэхнікі пацярпелі ад агню за два дні, у Лепельскім раёне згарэла 18 га пшанічнага поля

Відэа: МНС / стоп-кадр: “Позірк”

16 жніўня, Позірк. Чарговыя ўзгаранні зафіксаваныя на аб’ектах аграпрамысловага комплексу, вынікае з сутачнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Два прычапныя прэс-падборшчыкі гарэлі ў палях Мінскай вобласці 15 жніўня: каля вёскі Чырвоная Зорка Клецкага раёна і каля вёскі Паўстынь Слуцкага раёна, дзе таксама было пашкоджана агнём 3,5 тоны саломы ў рулонах.

Яшчэ адна аналагічная адзінка сельгастэхнікі знішчаная 14 жніўня ў полі каля вёскі Шэйкі Зэльвенскага раёна (Гродзенская вобласць) (у агні таксама згарэла 0,25 т саломы).

Акрамя таго, 15 жніўня каля вёскі Шаматова Смаргонскага раёна (Гродзенская вобласць) у выніку пажару знішчана 450 т саломы ў рулонах, каля вёскі Чэрцы Лепельскага раёна (Віцебская вобласць) — 18 га пшаніцы на корані.

З пачатку жніўня пацярпела 14 адзінак сельгастэхнікі.

Паводле праведзенага “Позіркам” аналізу даных МНС, з пачатку года з-за пажараў пацярпела або было знішчана па меншай меры 30 адзінак сельгастэхнікі.

У 2025 годзе пацярпела або было знішчана не менш за 53 адзінак. Гэта на 27,4% менш, чым за 2024 год (мінімум 73).

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзяніс Жукоўскі 20 ліпеня паведаміў, што “найбольш распаўсюджанымі недахопамі ў забеспячэнні пажарнай бяспекі [падчас сельгасработ] з’яўляюцца незазабеспячэнне гатоўнасці першасных сродкаў супрацьпажарнай абароны”: “У бягучым годзе зафіксавана ўжо 228 такіх фактаў”.

Акрамя таго, выяўленыя 63 факты “незабяспечвання суправаджэння збожжаўборачнай тэхнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай, альбо іншай, прыстасаванай для тушэння пажараў тэхнікай”.

Падзяліцца: