Мінск 13:29

У Глуску з апёкамі шпіталізаваны мужчына, які курыў са спіртавым кампрэсам

15 жніўня, Позірк. У Глуску (Магілёўская вобласць) 14 жніўня з апёкамі, атрыманымі ў выніку ўспышкі спіртавых пароў, шпіталізаваны 33-гадовы мужчына.

Як паведамляе МНС, інцыдэнт здарыўся напярэдадні. Пры накладзеным спіртавым кампрэсе мужчына курыў, ад успышкі пароў на ім загарэлася адзенне.

Паводле звестак ведамства, з пачатку 2026 года на пажарах траўмавана 445 чалавек — на 19,6% больш, чым за той жа перыяд 2025-га (372).

Колькасць пажараў дасягнула 4.539 (+10,1%; 4.123).

Падзяліцца: