Мінск 13:35

Нягледзячы на намаганні ўладаў па прыцягненні працоўных мігрантаў, колькасць вакансій для замежнікаў расце — даныя дзяржслужбы занятасці

Ілюстрацыйнае фота: multifacetedgirl / pixabay.com

16 жніўня, Позірк. 13.912 вакансій адкрыта на 16 жніўня 2026 года для замежных грамадзян на партале Дзяржаўнай службы занятасці.

Раней “Позірк” паведамляў, што на 12 жніўня такіх вакансій на сайце дзяржслужбы было 13.747.

За чатыры дні, як вынікае з прыведзеных лічбаў, колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася на 165 (+1,2%).

Пры гэтым 31 ліпеня для замежных грамадзян на партале Дзяржслужбы занятасці былі адкрытыя 4.344 вакансіі.

Разам з тым раней замежнікам прапаноўвалася больш месцаў працы. 20 лютага для замежных грамадзян на партале дзяржслужбы занятасці было адкрыта 22.338 вакансій — на 16,7% больш, чым на 21 студзеня (19.132). На 8 студзеня на партале былі 18.522 такія вакансіі, 28 снежня мінулага года — 15.675, 7 снежня — 15.205.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: