Мінск 17:53

Расіяне зноў не выкарысталі квоту бюджэтных месцаў у беларускіх ВНУ — Мінадукацыі

Ілюстрацыя: Racool Studio / freepik.com

12 жніўня, Позірк. Квота для навучання за кошт бюджэту ў беларускіх ВНУ выкарыстаная грамадзянамі Расіі прыкладна на траціну, вынікае са слоў начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргея Пішчова.

На прэс-канферэнцыі 12 жніўня ён паведаміў, што “на навучанне за кошт бюджэту прынята 300-400 грамадзян Расіі“ пры квоце 850 месцаў.

“З улікам той інфармацыі, якая ёсць сёння, я думаю, што яшчэ па дадатковых траекторыях, якія магчымыя для паступлення рабят з Расійскай Федэрацыі, гэтая лічба будзе скарэктаваная”, — сказаў Пішчоў.

Квота (1.000 бюджэтных месцаў) упершыню была ўведзеная для абітурыентаў з Расіі ў беларускіх ВНУ ў 2024 годзе. Яна была выкарыстаная прыкладна на 30%.

У РФ таксама ёсць квота на навучанне за кошт бюджэту беларускіх грамадзян. У бягучым годзе яна склала 1,3 тыс. месцаў (без змен у параўнанні з 2025-м і 2024-м). Гаворка ідзе аб усіх узроўнях адукацыі: бакалаўрыяце, магістратуры, аспірантуры, інтэрнатуры, дактарантуры, дадатковай адукацыі і інш.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: