Рассельгаснагляд знішчыў чарговую партыю эквадорскіх руж з Мінскай вобласці

4 жніўня, Позірк. Пра знішчэнне партыі з 300 зрэзаў руж, якія аўтамабільным транспартам перавозіліся з Мінскай вобласці на адрас маскоўскага атрымальніка ТАА “Зефір”, паведаміла Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Адзначаецца, што 1 жніўня 2026 года ў пункце фітасанітарнага кантролю ля беларускай мяжы спецыялісты Рассельгаснагляду правялі “паўторны агляд падкаранціннай прадукцыі”. У выніку ў ружах быў “выяўлены небяспечны каранцінны аб’ект — заходні кветкавы трыпс”.
Кветкі былі знішчаныя “шляхам спалення з захаваннем вызначаных санітарных правілаў”. Уладальніку грузу “вынесенае папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння абавязковых фітасанітарных правілаў”.
Гэта ўжо не першы выпадак выяўлення заходняга кветкавага трыпса ў ружах, якія мелася атрымаць ТАА “Зефір”. Пра аналагічны выпадак Рассельгаснагляд паведамляў 27 ліпеня. 5 чэрвеня з Беларусі на адрас гэтай кампаніі везлі заражаныя трыпсам ружы з Кеніі. 25 траўня Рассельгаснагляд не прапусціў прызначаныя ТАА “Зефір” 300 зрэзаў руж эквадорскага паходжання і 160 зрэзаў нідэрландскіх хрызантэм.
Ад пачатку года толькі ўпраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях паведаміла прыкладна пра два дзясяткі спробаў увозу з Беларусі розных раслін — пераважна руж, заражаных кветкавым трыпсам.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія 33 тыдні Латвія не фіксавала актыўнасці мігрантаў два дні — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 27 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБазавая інфляцыя вырасла пасля чатырох месяцаў без змен — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка


