Мінск 23:53

Прыняцце абноўленай рэзалюцыі Бундэстага па Беларусі абмеркавала Ціханоўская з нямецкімі палітыкамі

9 лістапада, Позірк. Падрыхтоўку Бундэстагам абноўленай рэзалюцыі па Беларусі, аднаўленне стажыровак для беларускай моладзі ў 2027 годзе, пашырэнне парламенцкага супрацоўніцтва і падтрымку беларусаў у Германіі абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з кіраўніком нямецкай дэлегацыі ў ПАСЕ і лідарам групы “За дэмакратычную Беларусь” у нямецкім парламенце Кнутам Абрахамам 9 лістапада ў Берліне.

У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел яе дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька, галоўны дарадца Франак Вячорка, кіраўнік міжнародных камунікацый Офіса Карым Педэрсен і былая палітзнаволеная Ксенія Луцкіна.

Акрамя таго, гаворка ішла аб супрацоўніцтве ў межах Альянсу дэпутацкіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”. Ціханоўская і Абрахам абмеркавалі ўдзел нямецкіх парламентарыяў у наступных сустрэчах Альянсу, запланаваных на снежань у Осла і чэрвень у Вільнюсе.

“Асобную ўвагу” надалі праблемам інтэграцыі беларусаў у Германіі. Паводле Лябедзькі, “нягледзячы на складанасці”, Абрахам і яго калегі адкрытыя да далейшага супрацоўніцтва ў гэтым кірунку.

Таксама бакі абмеркавалі міжнародную супрацу, у рамках Савета Еўропы.

8 лістапада 2023 года урадавая кааліцыя (сацыял-дэмакраты, “зялёныя”, свабодныя дэмакраты) у парламенце Германіі па выніках дэбатаў прыняла прапанаваную ёю ж рэзалюцыю “За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і”.

Дакумент на знак салідарнасці быў прадстаўлены не толькі на нямецкай, але і на беларускай мове. У ім дэпутаты заклікалі рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, вызваліць усіх палітвязняў, стварыць умовы для правядзення свабодных і справядлівых выбараў пад назіраннем АБСЕ, неадкладна спыніць падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны.

Ціханоўская наведвала Берлін 3 лістапада. Папярэдні раз палітык была там у красавіку.

Мінск зацікаўлены ў нармалізацыі стасункаў з ФРГ, але "не за любы кошт" — Сякрэта на сустрэчы з нямецкімі палітыкамі

9 лістапада, Позірк. Беларусь зацікаўленая ў нармалізацыі стасункаў з Германіяй, але "не за любы кошт", заявіў намеснік міністра замежных спраў Ігар Сякрэта 9 лістапада на сустрэчы з дэлегацыяй брандэнбургскіх палітыкаў і актывістаў (ФРГ). "Беларусь хацела б мець нармальныя стасункі з …
Падзяліцца: