Мінск 09:37

На патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінулі 34 грамадзяніны Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: Памежная ахова Польшчы

4 жніўня, Позірк. З 27 ліпеня па 2 жніўня больш за 220 замежнікаў пакінула Польшчу на патрабаванне ўладаў, вынікае з інфармацыі Памежнай аховы гэтай краіны.

Польскую тэрыторыю добраахвотна пакінулі 34 грамадзяніны Беларусі (Украіны — 30 добраахвотна і 32 прымусова; Малдовы — 15 і 6 адпаведна).

Кажучы пра асоб, прымусова выпраўленых з краіны, памежнае ведамства адзначыла, што сярод іх былі ў тым ліку “асуджаныя за махлярства, пагрозы, парушэнне цялеснай недатыкальнасці, кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, замах на забойства, а таксама ўдзел у арганізаванай злачыннай групе”.

“Значная частка з іх несла пагрозу для бяспекі дзяржавы, а таксама для грамадскай бяспекі і грамадскага парадку”, — гаворыцца ў паведамленні.

Праведзены Позіркам аналіз паведамленняў памежнага ведамства паказаў, што за папярэдні 31 тыдзень на патрабаванне ўладаў Польшчы гэтую краіну пакінула 5,81 тыс. чалавек, з якіх сама меней 575 грамадзян Беларусі (добраахвотна — не менш за 528, прымусова — мінімум 47).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: