Лясны пажар у Жыткавіцкім раёне лакалізаваны, тушэнне абцяжаранае асаблівасцямі мясцовасці

Лясны пажар у Жыткавіцкім раёне
Відэа: прэс-служба МНС / стоп-кадр: "Позірк"
3 жніўня, Позірк. Лясны пажар у Жыткавіцкім раёне (Гомельская вобласць) лакалізаваны, паведаміла ўвечары 3 жніўня прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, плошча пажару складае 5 гектараў. Верталёт МНС за 18 заходаў выліў на ахопленую агнём тэрыторыю 54 тоны вады.
“На месцы пажару працягваюць працаваць ратавальнікі, работнікі лясгаса. Тушэнне абцяжаранае адсутнасцю пад’язных шляхоў і забалочанасцю мясцовасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Жыткавіцкі раён знаходзіцца ў заходняй частцы вобласці, а таксама адносна недалёка ад мяжы з Украінай.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка



