Лукашэнка звольніў намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Наркевіча

3 жніўня, Позірк. Палкоўнік Віталь Наркевіч вызвалены ад пасады намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС па тыле — начальніка тылу. Указ пра звальненне чыноўніка ў запас падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
За афіцэрам пакінутае права насіць вайсковую форму і знакі адрознення.
Наркевіч займаў гэтую пасаду з 4 чэрвеня 2021 года.
21 ліпеня прэс-служба Лукашэнкі паведаміла пра звальненне ў запас намесніка міністра абароны па тыле — начальніка тылу Узброеных сіл Андрэя Бурдыкі, а 6 траўня — пра вызваленне генерала Сяргея Лагадзюка ад пасады намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення.
Унутраныя войскі былі актыўна задзейнічаныя ў падаўленні масавых пратэстаў у 2020 годзе, прыцягваліся да разгону вулічных акцый і ў папярэднія гады.
З канца 2022 года ў складзе УВ МУС актыўна ствараюцца новыя спецпадраздзяленні, найперш з ліку кантрактнікаў, якія раней адслужылі ва ўнутраных войсках. Трэніроўкамі байцоў спецатрадаў УВ займаліся дзейныя і былыя баевікі расійскай ПВК “Вагнер”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя валавы знешні доўг Беларусі складаў амаль 36 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінуў 31 грамадзянін Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


