МУС паведаміла аб ліквідацыі чарговага канала нелегальнай міграцыі

1 жніўня, Позірк. Пра ліквідацыю канала нелегальнай міграцыі паведаміла 1 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў.
Дзейнасць групы, якая “арганізавала канал незаконнага ўезду, знаходжання і транзіту замежнікаў праз тэрыторыю Беларусі”, спыненая ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа, адзначае ведамства.
Заяўляецца, што “ў злачыннай схеме ўдзельнічалі чацвёра выхадцаў з Блізкага Усходу (19–29 гадоў)”. “Яны не мелі рэгістрацыі ў нашай краіне і не працавалі. На працягу двух гадоў фігуранты забяспечвалі незаконнае перамяшчэнне людзей з краін Паўднёвай Азіі з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў Беларусь. Выкарыстоўваючы асабістыя аўтамабілі, дастаўлялі іх у Мінск, а пры неабходнасці арганізоўвалі пераход дзяржаўнай мяжы па-за ўстаноўленымі пунктамі пропуску — праз лясныя масівы і раку”, — гаворыцца ў паведамленні.
У траўні і чэрвені 2026 года названыя асобы “арганізавалі незаконны ўезд і знаходжанне ў сталіцы не менш за 19 грамадзян Афганістана”, “свае паслугі яны ацэньвалі ў 150–400 долараў за рэйс”.
Распачатая крымінальная справа, фігуранты заключаныя пад варту.
27 ліпеня Генеральная пракуратура паведаміла аб перадачы ў суд крымінальнай справы ў дачыненні да дзвюх жыхарак Мінска паводле ч. 2 арт. 3711 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі). Заяўлялася, што кіраўнікі дзвюх розных арганізацый “арганізавалі і садзейнічалі дзейнасці па незаконным уездзе ў Беларусь і знаходжанні на яе тэрыторыі грамадзян замежнай дзяржавы”.
Адзначалася, што яны за грашовую ўзнагароду займаліся падрыхтоўкай і заключэннем, “у тым ліку з дапамогай іншых асоб, не абазнаных у іх злачыннай дзейнасці”, загадзя фіктыўных працоўных дагавораў з замежнымі грамадзянамі, падрыхтоўцы загадзя фіктыўных хадайніцтваў аб выдачы візы “з мэтай наступнага незаконнага ўезду” замежнікаў.
23 ліпеня паведамлялася, што пракуратура Мінска накіравала ў суд крымінальную справу чатырох грамадзян Беларусі і трох замежнікаў, абвінавачаных у арганізацыі незаконнай міграцыі. Беларусы абвінавачваюцца паводле арт. 3711 КК, замежнікі — у дапамаганні. Іх грамадзянства не называлася.
18 траўня паведамлялася, што грамадзянін “паўднёваазіяцкай дзяржавы” прыгавораны ў Віцебску да аднаго года і трох месяцаў пазбаўлення волі за арганізацыю незаконнай міграцыі і падробку дакументаў.
6 траўня аб накіраванні ў суд Мінскага раёна крымінальнай справы ў дачыненні да двух жыхароў аграгарадка Калодзішчы за садзейнічанне незаконнай міграцыі заявіла Генеральная пракуратура.
20 сакавіка МУС паведаміла пра “перакрыццё канала нелегальнай міграцыі”. Былі затрыманыя двое мінчан і замежнік, якія, як заяўлялася, арганізавалі “незаконнае знаходжанне ў Беларусі 11 грамадзян азіяцкіх краін”.
З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца міграцыйны крызіс, які ўлады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ЗША на тэрыторыі былога СССР у ліпені вырас толькі ў Беларусі і Расіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаУ 5 разоў зменшылася з лютага колькасць вакансій для замежнікаў — звесткі дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


