Уз’яднанне ўкраінскіх і расійскіх сем’яў адбылося на тэрыторыі Беларусі

31 ліпеня, Позірк. У пункце пропуску Новая Гута (Гомельская вобласць) на мяжы з Украінай 31 ліпеня праведзена чарговая аперацыя ўз’яднання ўкраінскіх і расійскіх сем’яў, паведаміў дзяржканал “Першы інфармацыйны”.
Адзначаецца, што 10 пенсіянераў і “маламабільных грамадзян”, якія прыбылі з тэрыторыі Расіі, накіраваліся да сваякоў ва Украіну. Адна з пенсіянерак пакутуе на анкалагічнае захворванне.
Акрамя таго, як заяўлена, пяць чалавек вярнулася з Украіны ў Беларусь, дзе іх сустрэлі сваякі.
Таксама паведамляецца, што 31 ліпеня чацвёра ўкраінскіх дзяцей уз’ядналіся з блізкімі. Частка з іх накіруецца ва Украіну, частка, як сцвярджаецца, — у краіны Еўрасаюза.
Апошні да гэтага расійска-украінскі абмен у рамках ўз’яднання сем’яў у Новай Гуце адбыўся 27 чэрвеня, ён праводзіўся па формуле “7 на 7”.
Тады ў аддзяленні памежнага кантролю адбыліся двухдзённыя (26–27 чэрвеня) перамовы ўпаўнаважанага Вярхоўнай рады Украіны па правах чалавека Дзмітрыя Лубінца і ўпаўнаважанай па правах чалавека РФ Яны Лантратавай.
Беларусь з’яўляецца адзінай краінай, якая мае непарыўную мяжу як з РФ, так і з Украінай.
24 лютага 2022 года РФ пры непасрэднай падтрымцы рэжыму ў Мінску пачала поўнамаштабную вайну з Украінай, уварваўшыся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
- Палітыка, ЭканомікаУ 5 разоў зменшылася з лютага колькасць вакансій для замежнікаў — звесткі дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД амаль дасягнула 4,3 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства

