Схільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі выраслі за год на 12% і перавысілі 130 млрд рублёў
31 ліпеня, Позірк. Прыбытак банкаў, якія працуюць у Беларусі, на 1 ліпеня 2026 года склаў 1 млрд 831,8 млн рублёў — на 8,8% менш, чым на аналагічную дату 2025-га (2 млрд 7,5 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак Нацыянальнага банка.
Нарматыўны капітал на пачатак ліпеня складаў 25 млрд 212,9 млн рублёў (+9,2% за 12 месяцаў); дастатковасць нарматыўнага капіталу — 18,8% (-0,1 працэнтнага пункта); схільныя да крэдытнай рызыкі актывы — 130 млрд 221 млн (+12,1%); неабслугоўваныя актывы — 2 млрд 839,9 млн (-15,1%).
На 1 ліпеня ў краіне быў зарэгістраваны 21 банк (тры з іх — са 100-працэнтным замежным удзелам). Іх статутны капітал — 12 млрд 261,8 млн рублёў (+10,1% у гадавым вымярэнні).
Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 ліпеня 2026 года склала 69 млрд 62,1 млн рублёў — на 13,1% больш, чым на аналагічную дату 2025-га (61 млрд 57,2 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных рэгулятара. Пратэрмінаваная запазычанасць склала 416,8 млн рублёў (зніжэнне ў 1,6 раза).
Запазычанасць фізічных асоб па крэдытах на 1 ліпеня 2026 года склала 31 млрд 719,5 млн рублёў (год таму — 27 млрд 890,3 млн; +13,7%), пратэрмінаваная — 56,2 млн рублёў (45,5 млн; +23,5%).
30 ліпеня стала вядома, што Нацбанк знізіў РВСР на жнівень 2026 года.
Для новых інвестыцыйных крэдытаў, выдадзеных юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных), яны зніжаныя з 11,08 да 10,69% гадавых; для новых крэдытаў юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных, інвестыцыйных) — з 12,26 да 12,00%.
Для новых крэдытаў фізічным асобам (за выключэннем ільготных) — з 17,96 да 17,83%; новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання ад 1 да 3 гадоў — з 13,32 да 12,90%, а з тэрмінам вяртання больш за 3 гады — з 14,81 да 14,62%.
Значэння разліковых велічынь стандартнага рызыкі ў траўні рашэннем НББ засталіся такімі ж, якімі яны былі ў красавіку. На чэрвень паказчыкі былі зніжаныя, на ліпень — зніжаныя асобныя велічыні.
1 чэрвеня Нацбанк знізіў стаўку рэфінансавання з 9,75 да 9,25%.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 2,8 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі выпушчана амаль 20,9 млн банкаўскіх картакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



