BySol адкрыў збор для дзяцей палітвязняў да пачатку навучальнага года

31 ліпеня, Позірк. Фонд салідарнасці BySol паведаміў аб адкрыцці традыцыйнага збору для дзяцей палітвязняў да пачатку навучальнага года.
Фонд адзначае, што кожны год атрымлівае каля двухсот заявак на ўдзел у дзіцячым школьным зборы. Па дапамогу звяртаюцца сем’і, дзе адзін з бацькоў або абодва знаходзяцца ў зняволенні альбо былі асуджаныя па палітычных матывах. У большасці выпадкаў такія сем’і знаходзяцца ва ўразлівым становішчы, а падрыхтоўка дзіцяці да школы становіцца для іх дадатковай фінансавай нагрузкай.
“Дапамога ў памеры 100 еўра ў рамках дзіцячага збору дазваляе пакрыць самыя неабходныя выдаткі: набыць школьныя прыналежнасці і хаця б частку школьнага адзення. Гэта простыя рэчы, без якіх дзіцяці цяжка адчуваць сябе нароўні з аднагодкамі. Гэта таксама наш спосаб паказаць і дзецям, і дарослым, што побач ёсць мноства неабыякавых людзей”, — адзначае BySol.
BySol паведамляе, што на кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі прымаюцца да 21 жніўня ўключна.
Заяўку могуць падаць сем’і палітвязняў з дзецьмі, у якіх адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні не менш за тры месяцы, былыя палітвязні з дзецьмі, вызваленыя пасля 1 студзеня 2024 года.
Каб атрымаць дапамогу, неабходна запоўніць форму. Заяўкі прымаюцца ад бацькоў, якія знаходзяцца як у Беларусі, так і за яе межамі.
У 2025 годзе фінансавую дапамогу да 1 верасня атрымалі 167 дзяцей з 105 сем’яў. Пасля 1 верасня збор працягваўся, у выніку дапамогу атрымалі 253 дзіцяці, менавіта столькі яе прасілі.
Было сабрана 19.951 еўра з неабходных 26.080.

- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД амаль дасягнула 4,3 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства

