Латушка паведаміў пракуратуры Варшавы пра спробы вярбоўкі членаў КР

30 ліпеня, Позірк. Інфармацыю пра сем спробаў вярбоўкі членаў фракцыі Каардынацыйнай рады (КР) “Латушка і Рух “За Свабоду” накіраваў у Акруговую пракуратуру ў Варшаве адзін з лідараў гэтай групы, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Паводле інфармацыі ў тэлеграм-канале фракцыі, палітык таксама паведаміў пра гэта польскім міністэрствам — замежных спраў, а таксама ўнутраных спраў і адміністрацыі.
“У выпадку, калі ў дачыненні да вас ажыццяўляюцца спробы вярбоўкі на тэрыторыі Польшчы або іншай замежнай дзяржавы, звяртаюся з просьбай да шаноўных калег і каляжанак у Каардынацыйнай радзе, а таксама ў іншых дэмакратычных структурах, інфармаваць Акруговую пракуратуру ў Варшаве (Sygn. akt 3041-8.Ds.101-2025) або пракуратуры па месцы вашага знаходжання на тэрыторыі замежных дзяржаў, — заклікаў Латушка. — Важна перадаваць гэтую інфармацыю праваахоўным органам для таго, каб яны расследавалі яе з пункту гледжання злачынстваў экстратэрытарыяльнага характару, якія масава здзяйсняюцца рэжымам Лукашэнкі на тэрыторыі Польшчы і іншых дзяржаў — членаў ЕС”.
Вярбоўка і спробы вярбоўкі сталі інструментам ціску на беларусаў, у тым ліку на тых, хто вымушана пакінуў краіну. Спецслужбы звяртаюцца да такіх грамадзян наўпрост, тэлефануюць з нумароў бацькоў, спасылаюцца на родных, патрабуюць неадкладнага адказу на прапановы аб супрацы.
Напрыклад, праваабарончы цэнтр “Вясна” на пачатку ліпеня паведамляў, што невядомыя людзі спрабуюць выйсці на кантакт з дэлегатам КР Мікітам Семяненкам. Апошнія некалькі дзён, паводле іх інфармацыі, членаў згаданай фракцыі КР “актыўна спрабуюць вербаваць з некалькіх акаўнтаў”.

- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
