Мінск 00:25

У першым паўгоддзі дадатная дынаміка ВРП адзначана ў Мінску і трох абласцях

Ілюстрацыйнае фота: Aaron Lefler / unsplash.com

19 ліпеня, Позірк. У студзені — чэрвені 2026 года ў Мінску і трох абласцях зафіксавана дадатная дынаміка паказчыкаў валавога рэгіянальнага прадукту (ВРП) у параўнанні з аналагічным перыядам 2025-га, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў студзені — чэрвені 2026 года павялічыўся на 1,5% у параўнанні з тым жа леташнім перыядам. У бягучых цэнах ён склаў 149,6 млрд рублёў.

Унёсак сталіцы і рэгіёнаў:

Мінск — 47,5 млрд, доля ў ВУП краіны — 31,8%, рост ВРП да студзеня — чэрвеня 2025-га на 2,2%;

Мінская вобласць — 27 млрд 860,6 млн, 18,6%, +1,5%;

Гомельская — 17 млрд 335,8 млн, 11,6%, +1,4%;

Брэсцкая — 17 млрд 23,8 млн, 11,4%, +3,4%;

Гродзенская — 14 млрд 809,3 млн, 9,9%, -0,3%;

Віцебская — 13 млрд 726,9 млн, 9,2%, -0,9%;

Магілёўская — 11 млрд 280,1 млн, 7,6% , не змянілася (-2,9%).

У студзені эканоміка скарацілася на 1,2% да студзеня 2025-га (23,3 млрд рублёў), у студзені — лютым — на 1,2% да таго ж перыяду мінулага года (43,9 млрд), студзені — сакавіку — на 0,4% (68,2 млрд), студзені — красавіку — вырасла на 0,2% (94,5 млрд), студзені — траўні — на 0,9% (118,6 млрд).

Такім чынам, паказчык дэманструе рост трэці месяц запар.

Паводле найважнейшых эканамічных прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў на 2026 год, валавы ўнутраны прадукт павінен павялічыцца на 2,8%.

У кастрычніку 2025 года Міжнародны валютны фонд спрагназаваў у сваім аглядзе рост беларускай эканомікі ў 2026-м на 1,4%.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў верасні мінулага года пагоршыў свой прагноз на 2026-ы з 2,5% да 2,3%.

Еўразійскі банк развіцця чакае росту эканомікі Беларусі ў 2026 годзе на ўзроўні 1,3%.

Паводле звестак Белстата, аб’ём ВУП у 2025 годзе вырас на 1,3% (286,7 млрд рублёў) пры плане 4,1%. У студзені ён павялічыўся на 3,7% (20,5 млрд), студзені — лютым — на 3,1% (38,7 млрд), студзені — сакавіку — на 3,1% (59,4 млрд), студзені — красавіку — на 2,8% (81,4 млрд), студзені — траўні — на 2,5% (101,4 млрд), студзені — чэрвені — на 2,1% (129 млрд), студзені — ліпені — на 1,3% (155,2 млрд), студзені — жніўні — на 1,6% (180,1 млрд), студзені — верасні — на 1,6% (206,8 млрд), студзені — кастрычніку — на 1,5% (234,6 млрд), студзені — лістападзе — на 1,3% (258 млрд).

Па выніках 2024 года рост эканомікі склаўся на ўзроўні 4%, 2023-га — 3,9%. У 2022-м ВУП знізіўся на 4,7%, у 2021-м — вырас на 2,3%, у 2020-м — скараціўся на 0,9%.

Падзяліцца: