Мінск 17:22

Супраць мінскага інжынера распачатая крымінальная справа за вырошчванне канопляў

Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

19 ліпеня, Позірк. Аб пачатку крымінальнай справы ў дачыненні да 49-гадовага жыхара Мінска за вырошчванне канопляў паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Затрыманы — інжынер “сталічнай арганізацыі”, гаворыцца ў паведамленні, па месцы жыхарства ён “абсталяваў памяшканне для вырошчвання нарказмяшчальных раслін”.

“Падчас агляду кватэры фігуранта аператыўнікі выявілі і канфіскавалі гаршчок з раслінай канопляў, прадметы для яе вырошчвання ў хатніх умовах, а таксама звыш 40 грамаў гатовай да ўжывання марыхуаны і прыстасаванні для курэння”, — адзначае ГУУС.

Паводле слоў затрыманага, ён вырошчваў нарказмяшчальныя расліны для ўласнага ўжывання.

Гл. таксама:

33-гадовы жыхар Гомеля затрыманы за вырошчванне канопляў, распачатая крымінальная справа

Супраць 39-гадовага мінчука распачатая крымінальная справа за вырошчванне ў кватэры марыхуаны

У жыхара Гродзенскай вобласці канфіскавана больш за 5 кг марыхуаны

У 68-гадовай жыхаркі Баранавічаў канфіскавана амаль 4 кг марыхуаны — прад’яўлена абвінавачванне

Наркакантроль затрымаў дваіх мужчын, якія вырошчвалі каноплі ў лесе на тэрыторыі Гродзенскага раёна

Падзяліцца: