Мінск 22:52

У Мінск прыбыў кіраўнік Арабскага парламента, Палата прадстаўнікоў анансуе падпісанне “мемарандума аб узаемаразуменні”

19 ліпеня, Позірк. Аб прыбыцці ў Мінск дэлегацыі Арабскага парламента на чале з яго старшынём Мухамедам Ахмедам аль-Ямахі паведаміла Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС).

“Борт з высокімі гасцямі прызямліўся ў сталічным аэрапорце сёння ноччу, паклаўшы пачатак афіцыйнаму візіту, які працягнецца з 19 па 22 ліпеня. Разам з кіраўніком структуры ў Беларусь прыбылі парламентарыі з ААЭ, Егіпта, Лівіі і Іарданіі”, — гаворыцца ў паведамленні.

Заяўляецца, што графік візіту дэлегацыі “гранічна насычаны”, “запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам ключавых ведамстваў і арганізацый”.

Плануецца “абмеркаванне пытанняў развіцця ўсебаковага ўзаемадзеяння паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Арабскім парламентам у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах”.

“Галоўным вынікам візіту стане афіцыйнае замацаванне намераў: бакі падпішуць мемарандум аб узаемаразуменні, які закладзе аснову для доўгатэрміновага партнёрства парламентарыяў Беларусі і арабскага свету”, — адзначае ПП НС.

Пра візіт у Беларусь дэлегацыі арабскага парламента, паведамлялася 11 ліпеня.

Старшыня гэтай структуры аль-Ямахі адначасова з’яўляецца членам Федэральнага нацыянальнага савета Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Арабскі парламент — гэта заканадаўчы і кансультатыўны орган Лігі арабскіх дзяржаў. Складаецца з 88 членаў — па чатыры ад кожнай з 22 краін аб’яднання.

Цяпер прадстаўлены 72 дэлегатамі з ААЭ, Алжыра, Амана, Бахрэйна, Джыбуці, Егіпта, Емена, Іарданіі, Ірака, Катара, Лівіі, Марока, Маўрытаніі, Палестыны, Самалі, Саудаўскай Аравіі, Саюза Каморскіх Астравоў і Туніса. Яшчэ 16 чальцоў з Кувейта, Лівана, Сірыі, Судана ў працэсе прызначэння.

Ліга арабскіх дзяржаў — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае згаданыя краіны (некаторыя з іх не арабскія, але арабская мова там адна з афіцыйных). Створаная 22 сакавіка 1945 года. Ідэя наднацыянальнага парламента ўзнікла праз 10 гадоў пасля з’яўлення Лігі.

Падзяліцца: