Памежная служба Украіны паведаміла пра стварэнне “кіл-зоны” на мяжы з Беларуссю

19 ліпеня, Позірк. Аб стварэнні “кіл-зоны”* на мяжы з Беларуссю паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны (ДПСУ).
З апублікаванага 19 ліпеня пагранслужбай ютуб-відэа вынікае, што гэта робіцца для эфектыўнай абароны тэрыторыі ў выпадку паўторнага нападу з боку Беларусі.
“Памежнікі рыхтуюцца да магчымага наступу з тэрыторыі Беларусі. Менавіта пра такую пагрозу папярэджвае ўкраінская выведка”, — адзначае ДПСУ.
Паведамляецца, што цяпер на паўночнай мяжы краіны размешчаныя супрацьтанкавыя равы, шматузроўневыя загароды з калючага дроту, шэрагі бетонных “зубоў дракона”.
Гэта — “толькі частка ўмацаванняў, якія ўзводзяць вайскоўцы ДПСУ на паўночнай мяжы”, падкрэслівае ведамства.
Абаронныя мерапрыемствы памежнікі праводзяць таксама на вадзе, у тым ліку на астравах ракі Днепр.
Адзін з вайскоўцаў ДПСУ паведаміў у відэа, што ўкраінскія нарады, патрулюючы мяжу на вадзе, часам “сустракаюцца” з беларускімі патрулямі. “Ніякіх правакацыйны дзеянняў з іх боку не адбываецца”, — адзначыў ён.
Адзначаецца, што працягласць украінска-беларускай мяжы па Дняпры складае звыш 100 кіламетраў.
Сітуацыю на мяжы ўкраінскія вайскоўцы адсочваюць з дапамогай сродкаў аэраразведкі — у тым ліку беспілотнікаў. Пры гэтым у распараджэнні памежнікаў маюцца таксама ўдарныя дроны.
У апошнія гады Украіна сістэматычна ўмацоўвае мяжу з Беларуссю. Пры гэтым у 2026 годзе ўкраінскія ўлады ўсё часцей папярэджваюць аб імкненні Масквы непасрэдна ўцягнуць Мінск у вайну супраць Кіева.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак журналістаў-расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы зараз актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
* “Кіл-зона” — участак мясцовасці або прыфрантавая паласа (звычайна глыбінёй да 10–15 кіламетраў), дзе праз шчыльнае выкарыстанне беспілотнікаў, артылерыі і мін перамяшчэнне праціўніка спалучана з вялікай рызыкай агнявога паражэння. Выкарыстоўваецца ўкраінскімі вайскоўцамі на ўчастках баявога судакранання з акупацыйнай арміяй РФ.
Зяленскі адвёў Лукашэнку тыдзень на зняцце рэтранслятараў для дронаў, заклікаў спыніць пастаўку нафтапрадуктаў расійскаму войску

- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБрэсцкая вобласць шосты месяц запар лідзіруе ў эканамічным развіцці сярод рэгіёнаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы ад пачатку 2026 года краіну пакінула больш за 500 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваАнонсы падзей на 20 ліпеня — 30 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМігранты, якія прыбылі ў Беларусь, пяць дзён запар спрабуюць трапіць у ЕС праз Літву, 116 дзён запар — праз ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа фоне дзённай спякоты ў Беларусі адзначаны рэкордны начны мінімум тэмпературыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка


