Мінск 23:56

Кіроўца “Мерседэса” загінуў у ДТЗ у Мінскім раёне

Фота: ДАІ Мінскай вобласці

19 ліпеня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў вёсцы Чучаны Мінскага раёна паведаміла Дзяржаўтаінспекцыя рэгіёна.

Трагедыя здарылася каля 06:40 19 ліпеня. Паводле папярэдніх звестак, 38-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем “Мерседэс”, “здзейсніў наезд на прыпаркаваныя аўтамабілі “Сітраен” і “Форд Транзіт”.

Атрыманыя ў выніку аварыі траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём — мужчына памёр на месцы здарэння.

Раней паведамлялася, пра гібель у Сенненскім раёне (Віцебская вобласць) пасажыркі аўтамабіля.

Колькасць загінулых у ДТЗ на тэрыторыі Беларусі за год зменшылася на 1,8% (з 434 у 2024-м да 426 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Пры гэтым пазітыўная дынаміка (зніжэнне смяротнасці) адзначана толькі ў Магілёўскай вобласці — у 1,8 раза (з 54 да 30).

Сітуацыя не змянілася ў Мінскай вобласці — 115 загінулых, Брэсцкай — 76, Гомельскай — 66.

Найгоршая дынаміка зафіксаваная ў Мінску — рост у 1,7 раза (з 14 да 24). Далей: Віцебская — на 6,2% (з 65 да 69), Гродзенская — на 4,5% (з 44 да 46).

Гл. таксама:

ДАІ адзначае рост у 2026 годзе на 25% колькасці ДТЗ з удзелам дзяцей

Падзяліцца: