Мінск 22:52

Чатыры чалавекі загінулі на пажарах за мінулыя суткі

Ілюстрацыйнае фота: МНС

19 ліпеня, Позірк. Чатыры чалавекі сталі ахвярамі агню за мінулыя суткі (з 6 гадзін 18 ліпеня па 6 гадзін 19-га), вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Жанчына 1963 года нараджэння загінула на пажары ў Кіраўску (Магілёўская вобласць). Узгаранне здарылася ў кватэры на трэцім паверсе пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Гагарына.

У жылым доме ў вёсцы Курганаўка Барысаўскага раёна (Мінская вобласць) ад агню загінулі грамадзяне 1962 і 1975 г.н.

Ахвярай агню таксама стаў гаспадар дома 1978 г.н. у вёсцы Ліпнікі Пінскага раёна (Брэсцкая вобласць).

Усяго, паводле звестак МНС, з пачатку 2026 года здарылася 4.166 пажараў (годам раней — 3.756; +10,9%), на іх загінула 336 чалавек (310; +8,4%).

Ведамства рэгулярна карэктуе статыстыку смяротнасці ад агню ў бок змяншэння.

Падзяліцца: