Мінск 01:53

За мінулыя суткі ў Мінскай вобласці здарылася чатыры аўтамабільныя аварыі, у тым ліку адна — са смяротным вынікам

Фота: ДАІ Мінскай вобласці

18 ліпеня, Позірк. За мінулыя суткі, 17 ліпеня, у Мінскай вобласці здарылася чатыры аўтамабільныя аварыі, у выніку якіх пацярпелі людзі, вынікае з паведамлення абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

Ранкам на 13-м кіламетры дарогі Н-9033 (Сеніца — Прылукі — Самахвалавічы), непадалёк ад вёскі Цімошкі ў Мінскім раёне, 52-гадовы жыхар сталіцы за стырном “Пежо” не саступіў дарогу падчас павароту і сутыкнуўся з аўтамабілем “Лада”, якім кіраваў 29-гадовы мужчына. У выніку аварыі пацярпела 19-гадовая пасажырка “Лады”, яна шпіталізаваная.

Увечары на 15-м кіламетры дарогі Р-12 (Нясвіж — Клецк) у Нясвіжскім раёне 34-гадовы жыхар Мінска за стырном “Пежо”, здзяйсняючы абгон на пазначаным скрыжаванні, сутыкнуўся з спадарожным аўтамабілем “Сітраен”, 53-гадовая кіроўца якога — жыхарка Мінскага раёна — паварочвала налева. Як вынік — 55-гадовы пасажыр “Сітраена” шпіталізаваны.

Позна ўвечары на 373-м кіламетры дарогі М-1 (Мінск — Брэст — мяжа РФ), непадалёк ад вёскі Абчак у Мінскім раёне, 35-гадовы жыхар сталіцы на “Лэнд Роверы” сутыкнуўся з выбегшым на праезную частку ласём, далей — са спадарожным “Фордам”, пасля чаго з’ехаў у кювет, урэзаўся ў дрэва і перакуліўся. Кіроўца “Лэнд Ровера” шпіталізаваны.

Раней паведамлялася, што ўдзень 17 ліпеня на 18-м кіламетры трасы М-6 (Мінск — Гродна) кіроўца матацыкла “Ямаха” загінуў пасля сутыкнення з аўтамабілем “Таёта”.

Падзяліцца: