Сергеенка даручыў дэпутатам ПП НС забяспечваць “сацыяльную стабільнасць” і мінімізаваць “грамадскую незадаволенасць”

15 ліпеня, Позірк. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) Ігар Сергеенка на пасяджэнні 15 ліпеня паставіў дэпутатам “ключавыя задачы” на бліжэйшы месяц, які яны правядуць у сваіх акругах.
Як паведамляе прэс-служба ПП НС, спікер у размове з дзяржСМІ адзначыў, што дэпутаты павінны заняцца забеспячэннем “сацыяльнай стабільнасці”. У прыватнасці, ім даручана “выяўляць і мінімізаваць прычыны, якія правакуюць грамадскую незадаволенасць”.
Для гэтага члены ПП НС павінны “рэгулярна сустракацца з людзьмі і працоўнымі калектывамі ў рэгіёнах”, а таксама “даносіць да насельніцтва аб’ектыўную і праўдзівую інфармацыю”.
Яшчэ адным прыярытэтам Сергеенка вызначыў “кантроль за ўборачнай кампаніяй”.
Дэпутатам, на думку спікера ніжняй палаты парламента, неабходна “валодаць сітуацыяй, жорстка спыняць безгаспадарчасць і падтрымліваць ідэальную дысцыпліну, але не ўмешвацца ў працу мясцовых уладаў”.
Гл. таксама:
Беларусь працягне падтрымліваць Іран у абароне яго суверэнітэту і бяспекі грамадзян — Сергеенка

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа два тыдні ліпеня суседнія краіны ЕC зафіксавалі 1.369 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: У першым паўгоддзі цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


