Мінск 16:13

У Бярэзінскім раёне ліквідаваны ўчастак дзікарослых канопляў — каля гектара

15 ліпеня, Позірк. У Бярэзінскім раёне (Мінская вобласць) “падчас рэйдавых мерапрыемстваў ліквідаваны ўчастак дзікарослых канопляў плошчай каля гектара”, паведамляе УУС аблвыканкама.

Расліны скошаны.

У Беларусі да 15 верасня праходзіць штогадовая “спецыяльная праграма “Мак“, накіраваная на выяўленне і знішчэнне дзікарослых раслін з утрыманнем наркотыкаў.

Вынікі кампаніі ў 2025 годзе характарызаваліся маштабнай ліквідацыяй сыравіны і выяўленнем тысяч квадратных метраў незаконных пасеваў, зазначала МУС.

Ведамства нагадвае аб адказнасці за вырошчванне або захаванне такіх раслін. За выяўленыя незаконныя насаджэнні прадугледжаны штраф да 20 базавых велічыняў (900 рублёў) у адміністрацыйным парадку. Апрацоўка з мэтай збыту крымінальна караецца — пазбаўленнем волі на тэрмін да 15 гадоў.

4 траўня паведамлялася, што за вырошчванне канапель затрыманы 33-гадовы жыхар Гомеля.

Пры аглядзе яго кватэры выяўлена “памяшканне для вырошчвання раслін з утрыманнем наркотыкаў”, гаворыцца ў паведамленні. У мужчыны канфіскаваны кусты канапель, марыхуана, а таксама “прыстасаванні для курэння, угнаенні, палімерныя пакеты з грунтам, сістэма асвятлення, вентылятары і ёмістасці”.

Падзяліцца: