Мінск 17:27

На беларуска-расійскай мяжы мытнікі канфіскавалі ў двух кіроўцаў марыхуану і гашыш

Фота: ДМК

15 ліпеня, Позірк. Пра спыненне дзвюх спроб перамяшчэння наркотыкаў праз беларуска-расійскі ўчастак граніцы ў Віцебскай вобласці паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).

Наркатычныя сродкі выяўлены ў рамках антынаркатычнай аперацыі “Канал — Бурштынавы бераг”, падкрэслівае ведамства.

У першым выпадку, як паведамляецца, у багажніку аўтамабіля, якім кіраваў грамадзянін РФ, знойдзены пакет з рэчывам расліннага паходжання.

У другім — пры даглядзе асабістых рэчаў кіроўцы, грамадзяніна Беларусі, знойдзены скрутак з “рэчывам, загорнутым у фальгу”.

Экспертыза ўстанавіла, што забраныя рэчывы з’яўляюцца марыхуанай і гашышам.

У дачыненні да кіроўцаў распачатыя крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза і (або) дзяржаўную граніцу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў ці аналагаў). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Аперацыя “Канал — Бурштынавы бераг” праводзілася пад эгідай Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) у перыяд з 29 чэрвеня да 3 ліпеня.

Падзяліцца: