У Жлобіне адноўлена расследаванне забойства немаўляці, злачынства было здзейснена ў 2003 годзе, затрыманая падазраваная

7 ліпеня, Позірк. Жлобінскім раённым аддзелам Следчага камітэта (Гомельская вобласць) у сувязі з “абставінамі, якія адкрыліся”, адноўлена расследаванне паводле крымінальнай справы пра забойства немаўляці ў 2003 годзе, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).
Згодна з матэрыяламі справы, 28 лютага 2003 года ў Жлобіне ў двары пяціпавярховага дома па вул. Урыцкага “міначка заўважыла ў смеццевым кантэйнеры пакет з целам хлопчыка”, гаворыцца ў паведамленні. Пра гэта жанчына паведаміла ў міліцыю.
Паводле вынікаў судова-медыцынскай экспертызы ўстаноўлена, што “дзіця нарадзілася жывым, даношаным, яго смерць наступіла праз тупую траўму галавы”.
“Праваахоўнікі правялі маштабную адпрацоўку пацыентак спецыялізаваных медыцынскіх устаноў і сацыяльна нядобранадзейных жыхарак Жлобіна, прылеглых населеных пунктаў і некалькіх суседніх раёнаў. Аднак на той момант устанавіць асобу парадзіхі не ўдалося”, — канстатуе ДКСЭ.
Пасля гэтага пры даследаванні рэчавых доказаў быў выяўлены “генатып нованароджанага і неўстаноўленай жанчыны, якая магла быць біялагічнай маці”, адзначае камітэт.
“Выяўленыя генетычныя характарыстыкі змясцілі ў аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму ДНК. У красавіку 2026 года судовымі экспертамі ўстаноўлена супадзенне генатыпу, знойдзенага на пакеце з нованароджаным, з генетычнымі прыкметамі 25-гадовага ўраджэнца Рагачоўскага раёна. Паводле матэрыялаў крымінальна-вышуковай справы падчас правядзення даследаванняў устаноўлена, што генатып нованароджанага мог паходзіць ад 53-гадовай маці маладога чалавека. Чарговая экспертыза пацвердзіла сваяцтва жанчыны і немаўляці”, — падкрэсліваецца ў рэлізе.
Згаданая жанчына цяпер з’яўляецца падазраванай паводле справу, расследаванне праводзіцца паводле п. 2 ч. 2 арт. 139 КК (забойства заведама малалетняга).
Паведамляецца, што з удзелам фігуранткі праведзены следчыя дзеянні, у тым ліку “праверка паказанняў на месцы”.
“Падазраваная супрацоўнічае са следствам і прызнае віну. Паводле яе паказанняў, праз шэраг асабістых прычын цяжарнасць была непажаданай. Яна хавала свой стан, ва ўстанову аховы здароўя для пастаноўкі на ўлік не звярталася. Жанчына самастойна нарадзіла дзіця ў вёсцы па месцы жыхарства, затым пазбавіла яго жыцця і для ўтойвання слядоў адвезла цела ў Жлобін”, — гаворыцца ў паведамленні ДКСЭ.

- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаМУС Грузіі выслала чарговую групу замежных грамадзян, у тым ліку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаАгульны камітэт па дэмакратыі ПА АБСЕ зацвердзіў праект рэзалюцыі пра правы чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мемаратыўным ландшафце буйных беларускіх гарадоў дамінуюць помнікі ХХ стагоддзя — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

