Мінск 14:55

Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў чэрвені 2026 года

Ілюстрацыя: pexels.com

1 ліпеня, Позірк. Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты ў чэрвені 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

За мінулы месяц падаражэнне долара склала 5,33%. На першай пазіцыі Расія (+10,20%), трэцюю дзеляць краіны Балтыі — Латвія, Літва і Эстонія (+2,20%).

Далей: Малдова (+1,93%), Украіна (+1,32%), Узбекістан (+0,53%) і Таджыкістан (+0,23%).

Амерыканская валюта патаннела ў Грузіі (-0,90%), Арменіі (-0,08%) і Казахстане (-0,03%).

Не змяніліся курсы ў Кыргызстане, Азербайджане (дынаміка адсутнічае з 7 сакавіка 2018 года; курс зафіксаваны на адзнацы 1,7 маната), Туркменістане (дынаміка адсутнічае з 1 студзеня 2015 года; 3,5 маната).

Па выніках першай паловы 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 0,13% (з 2,9027 да 2,9066 рубля). Гэта восьмае месца на тэрыторыі былога СССР.

Даведачна: у Польшчы долар у чэрвені падаражэў на 3,61%, з пачатку года — на 4,70% (з 3,6016 да 3,7708 злотага).

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: