Лукашэнка прапанаваў Інданезіі беларускія тэхналогіі, якія “каранямі сыходзяць у часы Савецкага Саюза”

1 ліпеня, Позірк. Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла пра яго сустрэчу 1 ліпеня ў Джакарце прадстаўнікамі ўрада Інданезіі.
На сустрэчы, як вынікае з рэлізу, візіцёр зрабіў шэраг традыцыйных для такіх перамоў заяў.
Сярод іншага Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вырашаць сумесныя пытанні “без цяганіны” і пра адсутнасць “закрытых тэм” у двухбаковым супрацоўніцтве. Сумесныя вытворчасці на тэрыторыі Інданезіі, паводле яго слоў, варта ствараць “без затрымак”.
Ён адзначыў сельскую гаспадарку, “пастаўкі і сумесную вытворчасць медыцынскіх, ветэрынарных прэпаратаў” і “прадуктаў харчавання”.
“Я хачу, каб вы ведалі: калі мы нешта можам для вас зрабіць — калі ласка, мы вас чакаем у Беларусі. Паглядзіце нашы вытворчыя кампаніі, нашы прадпрыемствы. Калі вас нешта зацікавіць, лічыце, што гэта ўсё рэалізуецца. Калі вы захочаце інвеставаць у нейкія прадпрыемствы, мы разгледзім любыя вашы прапановы”, — сказаў Лукашэнка.
“Магчымыя любыя напрамкі супрацоўніцтва. Вы толькі кажыце, што трэба. Яшчэ раз падкрэсліваю, каб вызначыцца з нашымі магчымасцямі, вы паглядзіце ў Беларусі, на што здольная краіна”, — дадаў ён.
Пры гэтым, як сказаў палітык, іншаданезійскаму боку добра вядомыя магчымасці Беларусі — “гэта перш за ўсё беларускія тэхналогіі, якія каранямі сыходзяць у часы Савецкага Саюза”.
“Гэта была адна з самых развітых краін свету. Мы гэтыя тэхналогіі захавалі і шмат у чым мадэрнізавалі прадпрыемствы, якія працуюць па гэтых тэхналогіях. І самае галоўнае, я ведаю мэты, да якіх вы імкнецеся. На шляху да гэтых мэтаў мы можам быць вам карысныя з нашымі тэхналогіямі”, — падкрэсліў прамоўца.
У Інданезію з візітам Лукашэнка прыбыў з Кітая. Перад гэтым у рамках сваёй раней анансаванай “працяглай камандзіроўкі” ён наведваў РФ, дзе правёў непублічныя перамовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.
Чакаецца, што ў Інданэзіі Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Прабава Субіянта.
З Субіянта ён сустракаўся 15 ліпеня мінулага года ў адной са сваіх рэзідэнцый. Сустрэча не анансавалася. Пра яе змест таксама не паведамлялася, прэс-служба прымаючага боку сцвярджала, што абмяркоўвалася “шырокае кола тэм”.
Раней Джакарта выказвала зацікаўленасць у больш актыўным імпарце беларускіх калійных угнаенняў.
Па выніках 2024 года тавараабарот паміж краінамі павялічыўся на 44,1% у параўнанні з 2023-м (89,1 млн) і склаў 128,4 млн долараў (звесткі МЗС Інданезіі). З іх 43,6 млн прыйшлося на экспарт Джакарты (13,4 млн; +225%).
Лукашэнка быў у Інданезіі ў 2013 годзе.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства

