Лукашэнка спадзяецца атрымаць выгаду з праграмы БДУ і Пекінскага ўніверсітэта, паводле якой навучаўся яго малодшы сын (дапоўнена)
30 чэрвеня, Позірк. Сумесная адукацыйная праграма БДУ і Пекінскага ўніверсітэта па спецыяльнасці “біятэхналогія” абмяркоўвалася 30 чэрвеня на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам згаданай кітайскай ВНУ.
Паводле слоў госця, чые словы прыводзіць яго прэс-служба, студэнты, якія навучаліся ў рамках згаданай праграмы, “павінны ствараць канкрэтныя прадпрыемствы і вырабляць у Беларусі адпаведны прадукт на падставе кітайскіх тэхналогій”.
Палітык прапанаваў паглыбіць супрацу Мінска і Пекіна ў сферы адукацыі.
“Яшчэ будучы тут дзесяць гадоў таму, я зразумеў, што з вашым універсітэтам у нас мае нешта атрымацца ў плане адукацыі. За дзесяць гадоў мы прыдумалі сумесную праграму для навучання нашых маладых хлопчыкаў і дзяўчынак у гэтым універсітэце, — адзначыў спікер. — Але я хацеў бы, каб вы разумелі, як я гэта бачу: гэта толькі першыя крокі. Наша праграма мае патрэбу ва ўдасканаленні, мы маем паглыбляцца, каб досвед і веды юнакоў, якія будуць у вас вучыцца, веерам разыходзіліся ў Беларусі”.
“Ваш досвед і тэхналогіі вытворчасці лекаў, вакцын для нас вельмі важныя, калі тычыцца біятэхналагічнага профілю, па якім мы пачалі супрацу”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Мяркуючы з фатаграфій, апублікаваных прэс-службай палітыка, на сустрэчы прысутнічаў яго малодшы сын Мікалай — удзельнік згаданай сумеснай праграмы праграмы БДУ і Пекінскага ўніверсітэта.
Пазней Лукашэнка ўзяў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў першым выпускнікам гэтай праграмы. На ёй ён заявіў, што “сумесныя адукацыйныя праграмы ВНУ Беларусі і Кітая маюць быць арыентаваныя на практыку і прыносіць карысць народам абедзвюх краін”.
Адзначыўшы, што стварэнне гэтай праграмы ў 2022 годзе было толькі “першым крокам”, палітык прапанаваў “пашырыць супрацу”.
“Мы хацелі б, каб пачатак, пакладзены тут, развіваўся. Мы ў Беларусі хацелі б, каб гэтыя праграмы былі глыбокімі і ўсебаковымі, каб яны (мы гэтага таксама хацелі б) былі практыка-арыентаванымі. У адваротным выпадку навошта гэтае навучанне, калі гэта не будзе ў поўнай меры звернута на практыку і не будзе прыносіць карысць двум народам?” — сказаў ён.
Лукашэнка заявіў, што “беларускія спецыялісты будуць працаваць у Беларусі, хаця ў іх былі зацікаўленыя, напрыклад, расійскія і кітайскія кампаніі”.
28 чэрвеня палітык прыбыў у Кітай з Расіі.
Эксперыментальную праграму для навучання на бакалаўрыяце гэтыя ВНУ пачалі рэалізоўваць у 2022-м — у тым жа годзе на яе паступіў Мікалай Лукашэнка, які скончыў школу. Праграма, якая прадугледжвае атрыманне дыпломаў абодвух універсітэтаў, разлічаная на тры гады, аднак пасля яе заканчэння маецца магчымасць паглыблена вывучаць біятэхналогіі яшчэ два гады.
У інтэрв’ю прапагандысцкаму тэлеканалу RT (раней Russia Today), якое ў красавіку 2026 года ўзяў яго супрацоўнік амерыкана-кубінскага паходжання Рык Санчэс, Лукашэнка, характарызуючы свае стасункі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, заявіў наступнае: “Я са сваім малодшым сынам, які скончыў Пекінскі ўніверсітэт, прыязджаю да яго ў сям’ю, мы сябруем, маем зносіны”.
-
Грамадства, Палітыка
-
Грамадства, Палітыка
-
Палітыка, Эканоміка
-
Бяспека, Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік Кіева на абвінавачанні ў атацы беларускага аўтобуса: Правакацыя, прапаганда і дэзінфармацыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Грамадства
-
Грамадства
-
ГрамадстваНа 11 метэастанцыях Беларусі мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла за ўсю гісторыю метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Палітыка, Эканоміка
-
Грамадства
-
Палітыка, Эканоміка
-
Бяспека, Палітыка
-
Бяспека, Грамадства, Палітыка
-
Грамадства
-
Бяспека, Грамадства, Палітыка
-
Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 2.300 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Бяспека, Грамадства, Палітыка
-
ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Грамадства
-
Грамадства, Палітыка
-
Грамадства